"Рулон лакальнай хронагісторыі" і "Тапаграфія зялёнага" - карціны, намаляваныя спецыяльна да сталічнай выставы Уладзіслава Куфко. Экспазіцыя пад назвай "Кот у акварыуме" ўжо была выстаўленая мастаком у яго родным горадзе Брэсце. Карціны майстра адзначаныя на шматлікіх выставах у Еўропе. Свае работы ён піша акрылам на палатне, часам спалучаючы яго з алеем. Апошнія два гады мастак раскрывае сябе і ў працы з керамікай, выкарыстоўваючы такую разнавіднасць, як шамот.
Майстра таксама захапляе інсталяцыя. Работа "Вялікі круіз" была вырабленая спецыяльна для гэтай выставы.













