У Мінску праходзіць выстава-конкурс "Лёд. Кветкі. Фантазія"

12 декабря 2019
Наведаць свет фларыстычнай казкі і адчуць навагодні настрой. У Мінску праходзіць штогадовая рэспубліканская выстава-конкурс  пад назвай "Лёд. Кветкі. Фантазія". На ёй дэманструецца больш за 300 розных творчых работ. Незвычайныя ёлкі, калядныя вянкі, цацкі, кветкавыя калажы і скульптуры - усё пераважна з прыродных матэрыялаў. Працы ацэньваюць па розных крытэрыях: адзначаюць ідэю, тэхніку, каляровае вырашэнне і кампазіцыю. Экспазіцыя ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства  будзе працаваць да 19 студзеня. Таксама лепшыя працы пакажуць на выставе ў Палацы Рэспубліцы падчас дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".