У Мінску праходзіць міжнародная выстава аўтарскай лялькі

29 марта 2014

Міжнародная выстава аўтарскай лялькі сабрала ў сталіцы экспазіцыю з тысячы работ. Упершыню на адной пляцоўцы 120 аўтараў з 18 краін. Грацыёзныя вобразы паказаныя ў фарфоры, тэкстылі, халодным і гарачым пластыку. Драбнюткія дэталі ўручную зроблены амаль з ювелірнай дакладнасцю. Гэта надае не толькі асаблівую каштоўнасць, але і свайго роду эксклюзіўнасць. Дарэчы, кожная лялька існуе толькі ў адзіным экзэмпляры.