У Мінску праходзіць Фестываль казахстанскага кіно

20 октября 2019
У марафоне кінапаказаў сем лепшых работ кінастудыі "Казахфільм". Касавыя фільмы прывезлі ў сталіцу пры падтрымцы пасольства Казахстана ў Беларусі. Адкрылі фестываль стужкай "Амрэ" пра лёс драматычнага тэнара, які выклікаў фурор на Сусветным музычным конкурсе ў 1925 годзе ў Парыжы. Драма атрымала ўзнагароды кінафестываляў Галівуда, Манчэстэра і Рычманда. 

Сёння марафон працягнецца ў кінатэатры "Беларусь". У афішы фільм "Захавальнік" пра пасляваеннае жыццё салдата, гістарычная драма "Алмазны меч" і гісторыя пра залатую моладзь. Наведаць паказы можна бясплатна.