У Мінску праходзіць фестываль духоўнай музыкі

3 марта 2018

"Адраджаем культурныя традыцыі" разам з велікапоснымі канцэртамі. У Мінску праходзіць фестываль духоўнай музыкі. На другім тыдні Вялікага посту па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла адбылося каля дзясятка дабрачынных вечароў. Творчы праект - гэта сумесная праца Свята-Елісавецінскага манастыра і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Літургічныя творы, канцэрты харавой, фартэпіяннай і аркестравай музыкі ў выкананні салістаў і калектываў. Асноўнай пляцоўкай велікапоснага фестывалю стала Вялікая зала Акадэміі музыкі.

У Мінску гэта другі па ліку фестываль. Фінальныя акорды велікапоснага музычнага марафону прагучаць заўтра ў Доме Масквы.