Музыка і танцы Паднябеснай - у выкананні беларускіх школьнікаў. У Мінску сёння праходзіць першы рэспубліканскі дзіцячы фестываль "Кітайская зорка". Усе ўдзельнікі творчага форуму вывучаюць у школах і гімназіях кітайскую мову, і таму для сваіх нумароў выбралі папулярныя ў Кітаі музычныя кампазіцыі. Юныя артысты таксама прадставілі гледачам традыцыйныя танцавальныя пастаноўкі і нават шоў усходніх адзінаборстваў. А госці мерапрыемства змаглі пагрузіцца ў культуру Паднябеснай.
Фестываль кітайскай культуры аб'яднаў школьнікаў з розных куткоў Беларусі. Дарэчы, менавіта кітайскую мову ў якасці замежнай з кожным годам выбіраюць усё больш навучэнцаў. Толькі ў Мінску мову Паднябеснай вывучаюць у пяці школах і гімназіях.













