У Мінску праходзіць Дзень культуры Фінляндыі

29 июля 2017

Гістарычны цэнтр Мінска афарбаваўся ў бела-блакітныя колеры. Сёння ў сталіцы - Дзень культуры Фінляндыі. Фэст прымеркаваны да стагоддзя незалежнасці краіны. Запланавана больш за дзясятак арт-лакацый.

На адной з іх зараз працуе наш карэспандэнт Вольга Мядзведзь (прамое ўключэнне).

Асноўнай тэмай свята культуры Фінляндыі стане фінскае танга. Сёння ў оўпен-эйр-фармаце ўпершыню пройдзе фэст гэтага мастацтва. Бо ў Фінляндыі танга не толькі танцуюць, але і спяваюць. Гэта свайго роду візітная картка краіны. Паўночнае ззянне мы сёння ўбачым толькі на кінаэкране, на адной з пляцовак пад адкрытым небам. Затое ў гістарычным цэнтры сталіцы можна сустрэць сапраўднага фінскага Санту - Ёўлупукі - зрабіць з ім фатаграфіі і, вядома, загадаць жаданне.

Усяго на свяце больш як дзясятак розных арт-прастор. Так, напрыклад, ля ратушы можна пакарыць 10-метровую вышыню скаладрома, паспрабаваць сябе ў такой забаўцы, як фінскія гарадкі і згуляць у папулярную гульню фларбол - гэта разнавіднасць хакея. У інфармацыйным кутку наведвальнікам распавядуць аб турыстычнай Фінляндыі і дадуць урокі нацыянальнай мовы. А на цэнтральнай пляцоўцы, якая размешчаная на прыступках канцэртнай залы "Верхні горад", з юбілеем незалежнасці Фінляндыю павіншуюць беларускія артысты. А вось якія зоркі прыбылі да нас са Скандынавіі, мы пацікавіліся загадзя.

Сёння ў Верхнім горадзе ёсць магчымасць адправіцца і ў гастратур. Вынаходствы нацыянальнай кухні фінаў можна не толькі паспытаць, але і прыгатаваць уласнаручна, напрыклад, кандытарскія вырабы. Таксама фуд-корт запомніцца наведвальнікам святам хлеба, у рамках якога - конкурсы і майстар-класы ад вядучых спецыялістаў пякарнай справы.

Святочныя мерапрыемствы ў гістарычным цэнтры Мінска запланаваныя да вечара, а пасля канцэртную эстафету перахопіць ужо традыцыйны суботні оўпен-эйр "Класіка ля ратушы".