У Мінску праходзіць чацвёрты Міжнародны форум ТЭАРТ

5 октября 2014
У афішы фестывалю няма выпадковых спектакляў. Усе пастаноўкі з самых розных краін: Венгрыі, Італіі, Славеніі, прыбалтыйскіх краін, Аргенціны і Венесуэлы - адзначаныя міжнароднымі ўзнагародамі. Сваю авангардную пастаноўку прывёз Нацыянальны славенскі тэатр з Любляны. П'есу Крэйзі лакаматыў польскага пісьменніка-раманіста славенскія артысты паказалі ў стылі хард-рок.

Сёлета міжнародны форум ТЭАРТ працягнецца да 22 кастрычніка.