У Мінску праходзiць вялікі калядны фестываль "Радасць"

5 января 2018

Мінская вобласць ў прадчуванні светлага праваслаўнага свята – Нараджэння Хрыстовага. Духоўную, культурную і дабрачынную праграму аб'яднаў у Мінску вялікі калядны фестываль «Радасць». Можна зрабіць сувеніры і падарункі ўласнымі рукамі, ўбачыць батлеечны спектакль і нават прыняць удзел у стварэнні вялікага верцепа разам з майстрамі Свята-Елісавецінскага манастыра.

Падчас фестывалю праходзяць і дабрачынныя інтэрактыўныя паказы для дзяцей.