У Мінску прадоўжылі падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства

28 августа 2013
Ужо ў гэтыя дні па ўсёй краіне праводзяць самыя розныя мерапрыемствы. Напрыклад, гэта. Паводле традыцыі, ад калыскі славянскага, беларускага пісьменства, ад мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора шлях да Быхава, новай сталіцы свята, пачала навукова-асветніцкая экспедыцыя Дарога да святыняў.

З падрабязнасцямі Наталля Бардзілоўская.

Акадэмікі-навукоўцы, служыцелі царквы, паэты і мастакі-галерысты, вядомыя акцёры. Збор ранкам ля храма. Ужо дваццаты год у канцы жніўня - пачатку верасня яны бяруць водпуск на працы і добраахвотна мяняюць хатні камфорт на чатырохдзённы ваяж ў аўтобусе. Наперадзе - Дарога да святыняў. Шлях, благаслаўлёны царквой і падтрыманы дзяржавай. Культурна-асветніцкая акцыя прысвечана беларускаму слову, у якога ў нашай краіне даўно ёсць сваё ўласнае свята.

Падзвіжнікаў, якія кожны год аб'язджаюць Беларусь, у народзе даўно празвалі лампаднікамі. Галоўны ж сімвал экспедыцыі - лампада з агнём ад святой зямлі.
У Беларусі дакрануцца да Жыватворнага Агню Гасподняга можна не толькі на Вялікдзень, але і ўвосень. Традыцыі ўжо дваццаць гадоў - да Дня беларускага пісьменства лампада са святыняй пачынае свой шлях ад мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора ў сталіцу свята.

Святы агонь запальваецца ў галоўным праваслаўным храме краіны па благаслаўленні мітрапаліта - Уладыкі Філарэта. Удзельнікі экспедыцыі правязуць яго па ўсіх значных мясцінах і мястэчках новага маршруту. За гісторыю экспедыцыі - ужо пяцьсот тысяч кіламетраў… Сёлетняя юбілейная сталіца - Быхаў. Знакаміты сваімі абарончымі валамі і Баркулабаўскім летапісам.

Сустрэчы з моладдзю і мясцовай інтэлігенцыяй. І дабрачынныя візіты ў бальніцы да хворых. А яшчэ - пасадка дрэў. З першага дня свайго існавання яны ствараюць усебеларускі Сад малення.

Пяць дзён, пятнаццаць замкаў і манастыроў. У Быхаў Дарога да святыняў прывядзе першага верасня.