У Мінску працягваюць збіраць сцэну дзіцячага "Еўрабачання"

9 ноября 2018

За гэтай будоўляй назіраюць мільёны прыхільнікаў дзіцячага "Еўрабачання". У Мінску працягваюць збіраць сцэну конкурсу.

Мастак-пастаноўшчык тэлешоу адправіць гледачоў і ўдзельнікаў у адкрыты космас. Падмосткі аформяць у сонечную сістэму. Сцэна будзе не адна, а дзве. Такое рашэнне адпавядае лагатыпу і слогану конкурсу - "Запальвай!". Гэтую функцыю на сябе возьме больш як тысяча асвятляльных прыбораў. Так званае шоу-святло ўжо прыбыло. З яго дапамогай у прадстаўнікоў 20 краін-удзельніц будзе свой светлавы сцэнарый.