У Мінску прэзентавалі дакладную копію Тураўскага евангелля

27 августа 2014

Дакладную копію самага старажытнага кніжнага помніка Беларусі сёння прэзентавалі ў Мінску. Факсіміле Тураўскага евангелля. У Нацыянальнай бібліятэцы сабраліся гісторыкі, даследчыкі і бібліятэкары. Копія ўнікальнага помніка славянскага пісьменства выдадзеная пры дапамозе найноўшых тэхналогій, якія дазваляюць захаваць усе асаблівасці арыгінала. Тыраж копій старажытнага выдання ўжо складае паўтысячы экзэмпляраў. Дарэчы, сам рукапіс захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. Ён быў знойдзены амаль 2 стагоддзі таму. Гэта 10 лістоў пергамента, якія захоўваюць у сабе набажэнскія чытанні і нават прытчы 11-га стагоддзя.


Не выключана, што некаторыя экзэмпляры копій старажытнага кніжнага помніка могуць стаць і часткай бібліятэчных фондаў новых школ Беларусі.