У Мінску прэзентавалі кнігу "Песні пакінутых вёсак"

26 апреля 2017

Фальклорная спадчына Беларусі на 356 старонках. У памяць аварыі на чарнобыльскай АЭС у Мінску прэзентавалі кнігу "Песні пакінутых вёсак". Выданне прысвяцілі этнакультурным традыцыям вёсак зоны адчужэння, якіх больш не існуе. У аснове кнігі - архіўныя матэрыялы, сабраныя ў чарнобыльскім рэгіёне яшчэ да аварыі. Гэта нотныя запісы, тэксты абрадавых песень і ілюстрацыі з малюнкамі беларускіх ручнікоў.

Выданне ўжо стала пераможцам Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" за ўклад у захаванне духоўнай спадчыны. Сёння песні са зборніка ў рэпертуар уключаюць шматлікія фальклорныя калектывы Беларусі.