У Мінску прэзентавалі кнігу Маці-Зямля

14 мая 2014
Прыгажосць беларускай прыроды - у вершах. Учора ў Мінску прэзентавалі кнігу Маці-Зямля. Гэта, гавораць аўтары выдання, іх асабісты падарунак гасцям і балельшчыкам чэмпіянату свету па хакеі.


На двухстах старонках - фатаграфіі беларускай прыроды; кадр замірае нават на дэталях, а замест простага подпісу пад малюнкам - вершы. Зусім хутка кніга Маці-Зямля з'явіцца ў продажы. Што ж датычыцца даведнікаў, дык турысты ўжо могуць іх купіць у любым магазіне.