У Музеі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук прайшло пасяджэнне навукова-экспертнага савета. Ён створаны ў рамках дзяржаўнай праграмы па адраджэнні нацыянальнага брэнда Беларусі - слуцкага пояса. А ў Слуцку ўжо ўсталяваны ўнікальны адзіны ў свеце станок, які дазваляе сучасным майстрам у тэхналагічным плане максімальна наблізіцца да вырабу гістарычных копій.
Дзяржаўная праграма разлічаная да 2015 года. Паводле яе, сёлета павінны быць выкананыя дзве копіі двух слуцкіх паясоў, у 2014 і ў 2015 гадах - па 4 копіі чатырох паясоў. Зараз навукоўцамі вядзецца падбор арыгіналаў для капіравання. І ў першую чаргу разглядаюцца слуцкія паясы, якія захоўваюцца ў беларускіх музеях.














