У Мінску пабывалі прадстаўнікі французскай Гранд-апера

25 мая 2019

Парыжскі ваяж. У Мінску пабывалі прадстаўнікі французскай Гранд-апера і пазнаёміліся з нашым Вялікім тэатрам і яго мастацтвам. Саветнік дырэктара аднаго з самых вядомых тэатраў оперы і балета ў Еўропе П'ер-Франсуа Эклен выказаў зацікаўленасць у правядзенні майстар-класаў паміж калегамі, а таксама гастрольнай дзейнасцю. А загадчык балетнай трупы Флаўен Магліа прызнаўся, што даўно марыў пабываць на радзіме Марка Шагала і Лявона Бакста.

Высокія госці з Апера Гарнье ацанілі балет "Лаўрэнсія" ў беларускім Вялікім тэатры, а таксама наведалі нашу харэаграфІчную гімназію-каледж.