У Мінску адкрываецца Тыдзень памяці ахвяр халакосту

23 января 2020
Cёння ў Мінску афіцыйна адкрыюць Тыдзень памяці ахвяр халакосту. Адна з галоўных падзей - экспазіцыя карцін аб жыцці яўрэйскіх мястэчкаў да і падчас вайны. 19 сюжэтаў алеем прапануе беларускі мастак Юрый Крупянкоў. У галерэі "Універсітэт культуры"  большая частка серыі "Старонкі памяці. Маё мястэчка", работа над гэтым праектам доўжыцца больш як 25 гадоў. На палотнах зборныя вобразы беларускіх вёсак. Напрыклад, касцёл і праваслаўная царква ў Відзах, сінагога ў Гродзенскай вобласці і жанравыя сцэны з яўрэйскага побыту. Сюжэты заснаваныя на дакументальных аповесцях і аповедах. 


Да выставы падрыхтавалі лімітаванае выданне паштовак з яўрэйскімі мястэчкамі

Карціны з гэтай серыі ўбачаць у Гродне і Гомелі. Спецыяльна да выставы сумесна з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый падрыхтавалі лімітаванае выданне паштовак з яўрэйскімі мястэчкамі. Сёння іх атрымаюць госці экспазіцыі - прадстаўнікі яўрэйскіх суполак Расіі, Украіны і Ізраіля.