У Мінску адкрываецца міжнародны Калядны конкурс вакалістаў

9 декабря 2015

Больш за 200 выканаўцаў з 19-ці краін на легендарнай сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Сёння ў Мінску ўжо другі раз адкрыецца міжнародны Калядны конкурс вакалістаў.

Ён адбудзецца ў рамках Каляднага опернага форуму, які стартуе праз тыдзень. Конкурс пройдзе ў тры туры. Пераможцаў чакаюць не толькі грашовыя прызы, але і запрашэнні ў вядучыя оперныя тэатры свету.