У Мінску адкрыты першы ў нашай краіне цэнтр па вывучэнні Індыі

11 декабря 2017

Душа Усходу - праз культуру. У Мінску адкрыты першы ў нашай краіне цэнтр па вывучэнні Індыі. Разгледзець далёкую краіну праз народныя танцы, ёгу, літаратуру і нават балівудскія фільмы можна на факультэце міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта. Афіцыйнай мовай, як і ў самой Індыі, стане хіндзі. Наведвальнікі вывучаюць і індыйскія матывы.

Саксена Панкадж, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі: "Мова хіндзі ў Індыі стала афіцыйнай адразу пасля незалежнасці краіны ад Вялікабрытаніі. Менавіта гэтая мова аб'ядноўвае вялікую колькасць народаў Індыі - кожны рэгіён мае свой дыялект, але хіндзі і англійскую ведае амаль кожны. А зараз хіндзі звяжа народ Індыі яшчэ і з беларусамі. Выкладчыкам жа хіндзі будзе беларуска. Яна вывучала мову ў Індыі, гэта стане добрым прыкладам, што навучыцца размаўляць на хіндзі можа кожны".

Сяргей Ходзін, прарэктар БДУ: "Нават калі гаворым пра гандаль, важна не толькі зрабіць, але і ведаць спажыўца. Індыя - вельмі ёмісты рынак, краіна дынамічна развіваецца, гэта вельмі важна. Але нішто не можа быць больш важным, чым зносіны культур".

Культурныя сувязі Беларусь і Індыя развіваюць з першай паловы мінулага стагоддзя. Тады на нашай зямлі сустрэліся знакамітыя літаратары - Рабіндранат Тагор і Янка Купала. Сама ж мова хіндзі лічыцца адной з самых складаных у свеце. У яе аснове старажытны санскрыт і сотні слоў з персідскай, арабскай і іншых усходніх моў.