У Мінску адкрыўся вернісаж расійскага мастака Нікаса Сафронава

27 марта 2014
Краявіды, нацюрморты і канёк майстра - яго партрэты. У Мінску адкрыўся вернісаж расійскага Сальвадора Далі - Нікаса Сафронава. Легендарны мастак прэзентаваў у беларускай сталіцы выставу са ста сваіх прац. З адкрыццём экспазіцыі Нікаса Сафронава павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Значнае месца ў творчасці аднаго з самых абмяркоўваемых жывапісцаў займаюць партрэты, у тым ліку - сусветных зорак мастацтва і вядомых палітыкаў.

Візіт Сафронава ў Мінск выклікаў у арт-асяроддзі Беларусі вялікі ажыятаж. На адкрыцці вернісажа сабраўся сталічны бамонд, прадстаўнікі інтэлігенцыі і творчай эліты. Модны мастак зазірнуў сёння і на Макаёнка, 9. Эксклюзіў - сёння ўвечар у Панараме. Вялікі рэпартаж - у Галоўным эфіры ў гэтую нядзелю.