У Мінску адкрыўся першы Беларуска-індыйскі культурны цэнтр

25 сентября 2017

Пляцоўка аб'яднае ўсю дыяспару ў нашай краіне. А гэта каля 50 сем'яў і 150 студэнтаў ВНУ. У цэнтры арганізуюць адукацыйныя праграмы і пазнаёмяць з гісторыяй і традыцыямі Індыі. Дыялог культур будуць весці беларускія педагогі і выкладчыкі з Індыі.

Каран Паракх, дырэктар Індыйскага культурнага цэнтра: "Беларусь - гэта прыгожая краіна, і людзі ў Індыі не шмат ведаюць пра гэта. І я вельмі хачу, каб людзі з Індыі прыязджалі, паглядзелі, якая прыгожая тут прырода, ежа. Я хачу паказаць жыццё на дачы. І мы ўжо для гэтага працуем таксама".

Падобныя цэнтры ўжо працуюць у Расіі, Швецыі, Германіі. Магчыма, неўзабаве такія з'явяцца ў Гродне і Віцебску, дзе вучыцца большасць студэнтаў з Індыі.