У Мінску адкрыўся Музей праса

21 мая 2018

Паравыя, газавыя і нават спіртавыя. У Мінску адкрыўся Музей праса. Упершыню паказаныя больш як трыста старажытных мадэляў бытавой тэхнікі, сабраных беларускімі калекцыянерамі. Тут можна знайсці прасы нестандартнай круглай формы розных эпох, а таксама самы цяжкі ў гісторыі прас - марскі - вагай каля 20 кг.

Музей размясціўся ў Траецкім прадмесці. Дарэчы, там зараз можна набыць і карту госця Мінска. Яна дазваляе атрымаць зніжку не толькі ў музеях, але і ў гатэлях, рэстаранах і аквапарку.