У Мінску адкрыўся інтэрактыўны музей музыкі

16 июня 2020
Інтэрактыўны музей музыкі адкрыўся ў гістарычным цэнтры Мінска. Гэта той выпадак, калі да экспанатаў дазволена дакранацца, а значыць, наведвальнікі могуць паспрабаваць сябе ў ролі акадэмічных музыкантаў. Узяць ноту прапаноўваюць на любым з 60 інструментаў: скрыпцы, віяланчэлі, кантрабасе, раялі, арфе або ж індыйскім сітары. Усяго ў экспазіцыі больш як 3 сотні артэфактаў з асабістага архіва заснавальніцы. Напрыклад, серыя фарфоравых статуэтак набывалася на аўкцыёнах. Музейная прастора падзелена на блокі, наведвальнікі могуць скарыстацца картай і прагуляцца па арт-холе, пакоі рэлаксу, бібліятэцы і гукавым эксперыментарыі. 


Трапіць у музей музыкі можна згодна з папярэднім запісам 


Часткова азнаёміцца з экспазіцыяй можна на сайце інтэрактыўнага праекта. Ну а для тых, хто любіць выставы афлайн, варта прыходзіць згодна з папярэднім запісам.