У Мінску адкрылася XXVIII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

18 февраля 2021
Самы чаканы фестываль сучасных фаліянтаў. У гэтыя хвіліны ў "БелЭкспа" афіцыйна адкрываецца XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Прывітанне ўдзельнікам форуму накіраваў Прэзідэнт.

"Сімвалічна, што цэнтральным экспанентам цяперашняга форуму выступае Садружнасць Незалежных Дзяржаў. У год 30-годдзя гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі Беларусь старшынствуе ў Садружнасці. Мінск заўсёды быў і застаецца прынцыповым прыхільнікам стваральнага супрацоўніцтва і ўсебаковай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Знакавыя выданні дзяржаў - удзельнікаў СНД, што экспануюцца на выставе,  закліканы садзейнічаць умацаванню гуманітарных сувязяў нашых краін і народаў", - гаворыцца ў прывітанні.

"Дамашняя бібліятэка" СНД - цэнтральны экспанент


Цэнтральную экспазіцыю ад СНД аформілі ў дамашнім стылі. Інтэр'еры гасцёўні - пераможцам міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі", пакой - для размоў тэт-а-тэт з сучаснымі пісьменнікамі. Тут і імправізаваная кухня. Арганізатары сабралі максімум беларускіх кніг, аддрукаваных за 2020 год. Гэта каля 8 тысяч. Новую літаратуру прэзентуюць і два дзясяткі краін. Усяго на прасторы выставачнага цэнтра амаль тры сотні астраўкоў выдавецтваў. 

Упершыню пройдзе літаратурны конкурс Litup


У праграме форуму запланаваны і міжнародны сімпозіум "Пісьменнік і час". Аўтары змогуць падыскутаваць праз анлайн-канферэнцыі. Упершыню правядуць літаратурны конкурс стартапаў для пошуку і папулярызацыі перспектыўных беларускіх аўтараў. Нагадаем, кніжны форум пройдзе да нядзелі ўключна.