У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі развіцця мотатэхнікі ў Беларусі

14 июля 2013

Кожны ахвочы можа прасачыць усе этапы станаўлення мотаіндустрыі. Ад найпрасцейшага першага матацыкла да самых апошніх мадэляў. Таксама наведвальнікі пазнаёмяцца з фотадакументамі выстаўленай тэхнікі.


Экспазіцыя прадэманстраваная ў Нацыянальным гістарычным музеі і працягнецца да 28 ліпеня.