У Мінску адкрылася выстава нацюрмортаў і пейзажаў беларускага мастака Яўгена Іванешкі

24 июля 2018

"Бязважкія крылы". У Мінску адкрылася выстава нацюрмортаў і пейзажаў беларускага мастака Яўгена Іванешкі. У экспазіцыю ўвайшлі карціны, напісаныя ў перыяд 60 - 80-х гадоў. Паводле слоў спецыялістаў, работы гэтага аўтара вызначаюцца глыбокім алегарычным зместам. У кожнай раскрываецца пэўная думка. Зараз у галерэі знаходзіцца каля 30 карцін. Амаль усе яны - уласнасць беларускага калекцыянера.

Некаторыя з карцін можна купіць. Частку сабраных грошай калекцыянер плануе выдаткаваць на дабрачыннасць. Выстава працягнецца да пятага жніўня. Уваход вольны.