У Мінску адкрылася выстава "Кіно сямідзясятых і не толькі"

26 сентября 2018

Стоп-кадр "Кіно сямідзясятых і не толькі". Упершыню ў Мінску адкрылася персанальная выстава французскага фатографа Андрэ Перльштэйна. У аб'ектыў мастака траплялі знакамітыя людзі Францыі, а менавіта гэта экспазіцыя раскрывае закуліснае жыццё акцёраў і рэжысёраў - такіх, як Ален Дэлон і Чарлі Чаплін. Кіназдымкаў каля 30, а перадаць усю палітру персанажаў, месцаў і сітуацый, як лічыць аўтар, можна і манахромам.

Выстава праходзіць у рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску. Убачыць кіназдымкі Андрэ Перльштэйна можна да 8 кастрычніка.