У Мінску адкрылася выстава карыкатур Анатоля Гармазы

1 апреля 2016

1 красавіка ва ўсім свеце праходзіць з жартамі і вясёлым настроем. І з гэтай нагоды сёння ў Мінску адкрылася выстава карыкатур вядомага мастака Анатоля Гармазы. Каля паўсотні гумарыстычных ілюстрацый аўтара, якія друкаваліся ў часопісах, кнігах, газетах, упрыгожылі сцены музея Якуба Коласа. Сяброўскія шаржы, карыкатуры на бытавыя, сацыяльныя і надзённыя тэмы сталі асновай для пацешных малюнкаў. У партфоліа Анатоля Гармазы каля пяці тысяч карыкатур. Мастак доўгі час працаваў у часопісе «Вожык», друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах, займаўся афармленнем кніг (у тым ліку дзіцячых) і выпусціў аўтарскія зборнікі карыкатур.