У Мінску адкрылася Міжнародная канферэнцыя "Лімуд Беларусь"

16 мая 2016

У Мінску адкрылася Міжнародная канферэнцыя "Лімуд Беларусь", прысвечаная году Культуры

Гэта адзін з найбуйнейшых сусветных адукацыйных форумаў, які ў 20 краінах арганізуе яўрэйская суполка. У красавіку Лімуд праходзіў у Нью-Ёрку. У Мінску гэтымі днямі дні прыехалі больш як 700 удзельнікаў з Расіі, Малдовы, Украіны, Ізраіля і ЗША.

У Беларусі "Лімуд" праводзіцца трэці раз і ўпершыню ў сталіцы Беларусі. Да гэтага форум прымала радзіма Шагала - Віцебск. Асноўныя мерапрыемствы - гэта 150 трэнінгаў, майстар-класаў, канцэртаў, экскурсій і выстаў.