Адразу дзве гучныя прэзентацыі чакалі сёння гасцей 21-га міжнароднага кніжнага кірмашу ў Мінску. Выдавецтва Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі прадэманстравала манументальную працу - кнігу аб айчынным хакеі. 776 старонак пра лепшых гульцоў і вядомых тытулаваных майстроў, гісторыю будаўніцтва лядовых арэн і стварэнне дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Каб сабраць усе дакументальныя матэрыялы, спатрэбіліся два гады. Выданне прысвечана 20-годдзю развіцця хакея суверэннай Беларусі і маючым адбыцца сусветным лядовым баталіям. А адразу пасля наведвальнікі выставы ўпершыню змаглі прачытаць дзённік жонкі беларускага касманаўта. 5 месяцаў жонка астранаўта Алега Навіцкага Юлія пісала мужу пра ўсё, што адбываецца на Зямлі ў яго адсутнасць. Сёння камандзір касмічнага карабля падзяліўся сваімі ўражаннямі і павіншаваў жонку з літаратурным дэбютам.
У кніжным кірмашы сёлета ўдзельнічае больш за 600 экспанентаў з 26 краін. Дакрануцца да друкаванага слова можна з 10:00 да 19:00. Чытацкі марафон прадоўжыцца да нядзелі. Вялікі агляд кніжнага форуму глядзіце сёння ў вячэрнім выпуску навін.














