У Мінску адкрылася "Лабараторыя вулічнага тэатра"

20 января 2015
Па веды сюды прыйшлі 60 чалавек. Гэта людзі розных прафесій, якіх аб'ядноўвае прага творчасці. Маладых акцёраў падзялілі на тры групы. Кожная рыхтуе перформансы, каб у маі прэзентаваць іх на форуме вулічных тэатраў. А пакуль рэпетыцыі ў закрытым памяшканні.

Аляксандра Драгун паспрабавала сябе ў тэатральным мастацтве.

У Алега Шульгі дзве тэхнічныя спецыяльнасці, але прага творчасці прывяла хлопца ў тэатральную лабараторыю. Разам з акцёрамі-аматарамі ён спасцігае асновы вулічных выступленняў.

"Лабараторыя вулічнага тэатра" - новы праект ад акцёраў калектыву "Тэатр42". Гэта своеасаблівая школа, дзе рыхтуюць усіх, хто жадае, да сцэны пад адкрытым небам.

Для заняткаў не трэба пэўных дэкарацый і антуражу. Галоўнае - прасторнае памяшканне. Вучні становяцца па перыметры залы вакол настаўніка. Адно аднаго пакуль не ведаюць, але трэба разняволіцца.

На гэтых занятках не трэба занатоўваць лекцыі. Галоўнае ў лабараторыі тэатраў - практыка. Практыкаванне "Люстэрка" дапамагае развіваць бакавы зрок і ўвагу. Каб быць не адзіным акцёрам, а цэлым калектывам.

На першы ўрок прыйшлі 60 вучняў ва ўзросце ад 18-ці да 30-ці гадоў. Каб было зручней, іх падзялілі на тры групы. Працуюць пакуль над тэатральнымі пастаноўкамі, таму знешні выгляд адвольны.

Акцёры-пачаткоўцы тут і рэжысёры, і пастаноўшчыкі, і грымёры. Некалькі месяцаў яны будуць працаваць над перформансамі. Прэм'еры пройдуць летам. Глядзець на галоўных вуліцах горада.

Вынік працы ў лабараторыі мінчане ўбачаць акурат з 1 па 3 мая на форуме вулічных тэатраў. Сярод мімаў і жывых скульптур свае здольнасці прадэманструе новая армія вулічных артыстаў. А маладыя акцёры змогуць атрымаць майстар-клас ад спецыялістаў у галіне гарадскога мастацтва і паблік-арта.