У Мінску адкрылася аўтарская выстава Марыі Пяшкун "Жылі-небылі"

14 ноября 2018

Ёй толькі 16, а яна са сваімі намаляванымі героямі паспела паўдзельнічаць у міжнародных выставачных праектах Расіі, Кітая, Беларусі. Аўтарская выстава Марыі Пяшкун "Жылі–небылі" адкрылася ў салоне на Інтэрнацыянальнай. Марыя з дынастыі мастакоў, але мае свой погляд на сусвет мастацтва. Гэта сочная палітра тыпажоў неаднастайных і яскравых. 

Мастачка стварае на халсце ці паперы як рэальных людзей, так і збіральныя вобразы, персанажаў з казак, міфаў, фантазій і сноў. Да таго ж, навучэнка каледжа імя Ахрэмчыка захапляецца анімацыяй і музыкай, якую піша сама.

У экспазіцыі Марыі Пяшкун, якая будзе доўжыцца да 25 лістапада, дэманструюцца жывапісныя і графічныя работы.