У Мінску арганізавана выстава па выніках пленэраў памяці Віктара Сташчанюка

9 июля 2019

Палац мастацтваў прапануе новую экспазіцыю. Выстава прысвечана творам беларускіх мастакоў па выніках пленэраў памяці Віктара Сташчанюка. Яго жыццё і творчасць былі прысвечаны адраджэнню і ўшанаванню ў вобразах мастацтва гістарычнага мінулага Беларусі. Мастак вялікага самабытнага таленту, які ўвайшоў у гісторыю беларускай культуры як рэканструктар панарам старых гарадоў, гістарычных падзей і помнікаў дойлідства, а таксама як ілюстратар гістарычнай літаратуры.

Мастак займаўся панарамнай рэканструкцыяй такіх старажытных гарадоў, як Навагрудак, Заслаўе і Мінск. Таму пленэры памяці традыцыйна ладзяцца менавіта ў гэтых мясцінах.