У Мінску настае восень… па-японску

2 ноября 2013

Выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі прапануе каля сотні экспанатаў японскай дызайнерскай думкі. Прадметы побыту звычайных японцаў тут экспануюцца побач з візітнымі карткамі прамысловасці Краіны ўзыходзячага сонца. Дарэчы, узоры дызайну дзевяностых і экспанаты пасляваеннага перыяду вытрыманыя ў стылі мінімалізму. Да японскай культуры дакранулася Надзея Сербіненка.



Бытавыя прадметы - гэта люстэрка, якое яскрава паказвае лад жыцця любога народа. Выстава, арганізаваная японскім фондам, дазваляе атрымаць поўнае ўяўленне аб культуры людзей Краіны ўзыходзячага сонца. Ганаровы госць, пасол Японіі, паспрабаваў вызначыць лепшы з экспанатаў.


У рамках Японскай восені ў Мінску ў гэтыя выхадныя пройдуць майстар-класы па манкіры - старажытным японскім мастацтве рэзкі па паперы. На занятках майстар з Токіа пакажа, як выразаць ажурныя фігуркі і прымяніць іх у побыце.


Набо Сіманака, майстар японскага мастацтва манкіры: Фігуркі манкіры выкарыстоўваюцца для ўпрыгажэння традыцыйных для Японіі рэчаў. Напрыклад, для чайных сервізаў ці дэкору кімано. У асноўным для фігурак манкіры мы выкарыстоўваем кветкавыя матывы.


Усе прадметы штодзённага ўжытку японцаў - мэбля, адзенне ці электрапрыборы - падпарадкоўваюцца агульнай ідэі. Мінімалізм і шматфункцыянальнасць для японцаў важнейшыя за ўсё.


На выставе экспануецца ўсё тое, што ў беларусаў асацыіруецца з высокай якасцю, - ультратонкія камп'ютары, фота-, відэакамеры, матацыклы і, канешне, японскія робаты. Дарэчы, усе экспанаты ў рабочым стане.


Сучаснае пакаленне японцаў звяртае ўвагу не толькі на функцыянальнасць прадметаў, але і на іх дызайн і прыгажосць. Дарэчы, выстава ў Мінску - адна з дваццаці рухомых экспазіцый японскага мастацтва, якія вандруюць па ўсім свеце.