У Мінску ўзнагародзілі "Мецэнатаў культуры Беларусі"

13 апреля 2017

Сёння ў Мінску чацвёрты раз узнагародзілі "Мецэнатаў культуры Беларусі". Людзі і арганізацыі, якія працягваюць традыцыі, закладзеныя некалькі стагоддзяў таму нашымі продкамі. Дзякуючы іх ініцыятыве на радзіму вярнуліся сотні помнікаў культуры. Рарытэты папоўнілі музейныя фонды нашай краіны. Фінансавы ўклад мецэнатаў і спонсараў за мінулы год - Год культуры склаў каля 5 з паловай мільёнаў дэнамінаваных рублёў.

Сёння дыпломы за ўклад і папулярызацыю нацыянальнага мастацтва і культуры атрымалі 40 мецэнатаў. Гэта і прыватныя асобы, і пасольствы, і ўстановы розных форм уласнасці. Хтосьці з лаўрэатаў званне "Мецэнат года Беларусі" атрымлівае ўжо не першы раз.