У Мінску пачынаецца Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва

19 сентября 2019

Другі раз арэна сталічнага цырка становіцца пляцоўкай для спаборніцтваў. Здзіўляць арыгінальнымі нумарамі будуць акрабаты, эквілібрысты і іншыя артысты з дзевятнаццаці краін. Зараз завяршаецца фінальная рэпетыцыя. Яскравае шоу стартуе а сёмай вечара. Самых грацыёзных і спрытных будзе выбіраць прафесійнае журы і самі гледачы. Лепшыя нумары трапяць ў гала-шоу, якое пройдзе ў нядзелю.