У Мінску замежныя студэнты прэзентавалі адметнасці сваёй нацыянальнай культуры

28 ноября 2019
Шматгалоссе на розных мовах. У Мінску замежныя студэнты прэзентавалі адметнасці сваёй нацыянальнай культуры. Традыцыйны міжнародны фестываль аб'яднаў моладзь з розных краін свету. Геаграфія шырокая - ад Нігерыі да Кітая. Удзельнікі прадэманстравалі нацыянальныя касцюмы, песні і танцы. А гледачы ўзялі ўдзел у майстар-класах і дэгустацыі нацыянальных страў.

Апошнія гады ў Беларусь на вучобу прыязджаюць усё больш замежных студэнтаў,  іх прываблівае высокі ўзровень падрыхтоўкі і добразычлівыя адносіны. Зараз у нашай краіне навучаецца амаль 24 тысячы іншаземцаў з 108 краін свету.