У Мінску ўшаноўвалі мецэнатаў года

25 января 2016

У Горкаўскім тэатры адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ганаровых дыпломаў тым, хто ў мінулым сезоне аказаў фундатарскую дапамогу арганізацыям культуры. Хоць дзяржава фінансава падтрымлівае тэатры, музеі, фэсты, усё часцей заможныя беларусы выступаюць апекунамі творчых распачынанняў. І гэта не застаецца незаўважаным на вышэйшым узроўні. У краіне створаныя ўмовы для актывізацыі дабрачыннай і фундатарскай дзейнасці прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, а таксама фізічных асоб. Так зараз знаходзіцца на разглядзе Кодэкс аб культуры, дзе ўпершыню ў беларускай практыцы ўводзяцца паняцці "спонсар культуры" і "мецэнат культуры" ў якасці юрыдычных тэрмінаў.

50 мільярдаў беларускіх рублёў - такая сума паступіла на развіццё беларускай культуры ад мецэнатаў на працягу 2015 года. Гэтым вечарам падзяку за падтрымку атрымалі парадку сотні асоб арганізацый. Да прыкладу, дзякуючы спонсарам змаглі атрымаць развіццё кінафэст "Лістапад", Калядны оперны форум, быў усталяваны помнік Уладзіміру Мулявіну ў Екацярынбургу.