У Мінск вярнуўся маштабны фотавернісаж "Спадчына Беларусі"

15 июня 2017

Традыцыйна на агароджы парку Чалюскінцаў разгарнулася галерэя работ вядомых фатографаў, журналістаў, лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева. 5-ы - юбілейны сезон - прысвечаны 950-годдзю беларускай сталіцы і запрашае ў падарожжа па гістарычным Мінску. Героямі 130 твораў сталі сталічныя помнікі архітэктуры - сядзібы, адноўленыя інтэр'еры, гарадская ратуша, праваслаўныя і каталіцкія цэрквы і саборы, фрэскавы роспіс, прадметы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва.

Экспазіцыя гэтага года заняла ўвесь вонкавы бок агароджы. Гэта дазволіла размясціць рэкордную колькасць фотаздымкаў. Усе творы выкананыя на спецыяльным матэрыяле, якія вытрымлівае любыя метэаўмовы і вандальныя атакі.