У Мінск сёння прыбудзе фігура Маці Божай Фацімскай

13 октября 2016

Адна з самых вялікіх каталіцкіх святынь - фігура Маці Божай Фацімскай - сёння прыбудзе ў Мінск.

Cімвал з Еўропы знаходзіцца ў Беларусі з 4 кастрычніка і ўжо пабываў ва ўсіх рэгіёнах. А вечарам у галоўным каталіцкім храме Беларусі пройдзе цырымонія сустрэчы фігуры Маці Божай Фацімскай. У гонар прыбыцця рэліквіі адбудзецца ўрачыстая служба.