Мінск сустракае галоўную кінападзею года - 20-ы Міжнародны фестываль Лістапад. Ужо ў 18:30 чырвоная дарожка юбілейнага форуму прыме ганаровых гасцей. Віншаванне ўдзельнікам фестывалю накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Зараз у Палацы Рэспублікі завяршаюцца апошнія падрыхтоўкі і рэпетыцыі. А ў Мінск працягваюць прыбываць зоркі. Літаральна гадзіну таму на чыгуначным вакзале нашы карэспандэнты сустракалі Мікалая Бурляева. Прэзідэнт кінафоруму Залаты Віцязь прыбыў з Масквы. Ён увойдзе ў склад журы цяперашняга Лістапада.
Удзельнічаць у конкурснай праграме будуць 12 фільмаў. Адкрые праграму драма Параджанаў, намінаваная на прэмію Оскар ад Украіны. Цікава, што Лістапад сёлета супаў з 85-годдзем Беларусьфільма і 40-годдзем беларускай анімацыі. Святочную атмасферу дапоўняць выставы Музея гісторыі беларускага кіно. Таксама пройдзе цырымонія гашэння юбілейнай серыі паштовых марак, прысвечанай беларускай мультыплікацыі.














