У Мінск прыехалі прадстаўнікі французскай Гранд-апера

23 мая 2019

У Мінск прыехалі прадстаўнікі французскай Гранд-апера ці Опера Гарнье, каб пазнаёміцца з нашым Вялікім тэатрам і яго мастацтвам. Саветнік дырэктара аднаго з самых вядомых і значных тэатраў оперы і балета ў свеце  Пьер-Франсуа Эклен выказаў зацікаўленасць у правядзенні майстар-класаў паміж калегамі, а таксама гастрольнай дзейнасцю. А загадчык балетнай трупы Флаўен Магліа прызнаўся, што даўно марыў пабываць на радзіме Марка Шагала і Льва Бакста. Сёння вечарам высокія госці з Парыжскай оперы плануюць паглядзець балет "Лаўрэнсія" ў беларускім Вялікім тэатры, а таксама наведаць нашу харэаграфічную гімназію–каледж.