У Мінск прыбыла экспазіцыя гісторыка моды і тэлевядучага Аляксандра Васільева

14 сентября 2017

Сотня вінтажных касцюмаў ад лепшых дамоў моды. Уборы ад куцюр пакажуць не на подыуме, а ў Гістарычным музеі Беларусі. У Мінск прыбыла экспазіцыя з асабістай калекцыі жаночых касцюмаў гісторыка моды і тэлевядучага Аляксандра Васільева. Сукенкі, якія насілі зоркі Галівуда, знакамітыя палітыкі і члены каралеўскіх сем'яў. Таксама будуць паказаныя аксесуары, упрыгожванні і парфума XIX-XX стагоддзяў. У калекцыі ёсць і ўборы магнацкага роду Радзівілаў.

У суседняй зале - экспазіцыя касцюмаў 90-х. Сёння адразу 10 калекцый Васільева падарожнічаюць па свеце. У Мінску выстава ад гісторыка моды затрымаецца на тры месяцы.