У Мінск прыбыла скрыпка Антоніа Страдывары 1709 года

8 ноября 2016

Сёння ў беларускую сталіцу прыбыў сапраўдны музычны рарытэт. Скрыпку Антоніа Страдывары 1709 года выпуску, прадстаўленую Нацыянальным банкам Аўстрыі, у Мінску агучыць праслаўлены нямецкі скрыпач і дырыжор Райнер Хонек.

У рамках Аўстрыйскага культурнага сезона ў Палацы Рэспублікі рыхтуецца маштабны музычны праект - сумесны канцэрт салістаў Венскай оперы і Прэзідэнцкага аркестра Беларусі, салістам якога і выступіць госць з Германіі. Канцэрт адбудзецца 10 лістапада. Сёння жа музыканты сустрэліся з беларускімі журналістамі і расказалі аб праграме, унікальным інструменце і беларуска-аўстрыйскім культурным партнёрстве.

Аўстрыйскі культурны сезон у Мінску ўключае ў сябе некалькі музычных вечароў. Таксама ў праграме выставы і літаратурныя сустрэчы.