У Мінск з Екацярынбурга дастаўленая скульптура Уладзіміра Мулявіна

16 августа 2017

Гэта дарунак беларускай сталіцы ад радзімы народнага песняра. Сёння ў другой палове дня рэліквія ў бронзе была ўсталяваная на бульвары імя знакамітага музыканта. Камерная скульптура заняла сваё месца ў цэнтры парку - перад фантанам, падкрэсліўшы атмасферу ўтульнасці і адпачынку, якой славіцца гэты гарадскі бульвар. Аўтар працы - беларус Аляксандр Каструкоў. Ён жа - стваральнік надмагільнага помніка Мулявіну і барэльефа на доме, дзе ў апошнія гады жыў пясняр.

Адкрыццё помніка Мулявіну адбудзецца заўтра ў 9:30 раніцы. З восені гэтага года філармонія плануе праводзіць ля бронзавага сімвала канцэрты жывой музыкі.