У Мінск дастаўлены экспанаты, звязаныя з жыццём Адама Міцкевіча

16 февраля 2015

У Мінск з Парыжа дастаўлены творы мастацтва асабіста ў суправаджэнні пасла Беларусі ў Францыі. Гэта ўнікальныя прадметы, звязаныя з жыццём Адама Міцкевіча. Экспанаты 18 стагоддзя застрахаваныя і агледжаныя беларускімі рэстаўратарамі. І неўзабаве іх можна будзе ўбачыць. Іна Пілевіч першай зірнула на калекцыю.

Каб напісаць як Валенцій Ваньковіч, ён на два тыдні паехаў у Францыю. Увесь гэты час мастак Уладзімір Альшэўскі праводзіў у Польскай бібліятэцы ў Парыжы. Вывучаў не каталогі жывапісу, а партрэт Марыі Шыманоўскай - славутага музыканта і цешчы Адама Міцкевіча. Сучасны беларускі мастак атрымаў афіцыйны дазвол на стварэнне копіі карціны Валенція Ваньковіча.

Партрэт Шыманоўскай цяпер - пастаянны экспанат Дома Ваньковічаў і трэцяя жывапісная копія ў музеі. Разам з палатном з Францыі прыбылі 23 прадметы, звязаныя з біяграфіяй Адама Міцкевіча. Парыжскі музей імя паэта перадаў памятныя медалі і арыгінальныя гравюры. Апошнія праілюстравалі тры бестселеры публіцыста – “Пані Твардоўска”, “Гражына”, “Конрад Валенрод”. Перад вернісажам гравюры прайшлі праз рукі рэстаўратара.

Каб не пашкодзіць гравюру падчас афармлення, рэстаўратар карыстаецца асаблівай тэхнікай – паспарту. Малюнак змяшчаецца ў вось такі канверт з акенцам. І такім чынам папера не мнецца.

А гэтага сведку гісторыі рэстаўратар аглядала ў пальчатках. Кніга Міцкевіча “Славяне” хаця і размяняла сотню гадоў, дайшла да нас у добрым стане. Тым не менш, да экспанавання яе дапусцяць толькі пасля спецыяльных лячэбных працэдур. Папера пашкоджана грыбком.

Зборнік лекцый, прачытаных Адамам Міцкевічам, – з прыватнай калекцыі пасла Беларусі ў Францыі. Павел Латушка персанальна займаўся арганізацыяй праекта. Каштоўныя прадметы прыбылі на радзіму паэта роўна на год.