У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адкрылася выстава Уладзіміра Вішнеўскага

14 декабря 2017

Сёння Міністэрства замежных спраў Беларусі стала выставачным цэнтрам. На вернісаж сабраліся кіраўніцтва і супрацоўнікі беларускага знешнепалітычнага ведамства, больш як 30 прадстаўнікоў замежнага дыпкорпуса, а таксама культурных і акадэмічных колаў Беларусі. Свае творы на выставе прадставіў вядомы беларускі мастак Уладзімір Вішнеўскі. Каля дваццаці палотнаў адлюстроўваюць некалькі апошніх дзесяцігоддзяў сучаснай Беларусі. Сваё месца ў графічных афортах знайшлі найболей яркія асобы беларускай гісторыі: Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і іншыя, а таксама варыяцыі на філасофскую тэматыку.

Адну з графічных прац, прапанаваных на выставе, мастак перадаў у калекцыю Міністэрства замежных спраў. Традыцыя знаёмства прадстаўнікоў міжнароднага дыпкорпуса з беларускімі майстрамі працягнецца новай выставай, якая адбудзецца ў пачатку 2018 года.