У Мальмё грандыёзную вечарынку арганізавала беларуская дэлегацыя

12 мая 2013

Еўратыдзень у Мальмё пачаўся на дзень раней. Грандыёзную вечарынку за суткі да афіцыйнага старту конкурсу арганізавала беларуская дэлегацыя. Нашы журналісты ў Швецыі сустрэліся з самымі зорнымі гасцямі і першымі пачулі новую версію песні Салеа.


 


Расказвае Яўген Перлін: Беларускую вечарынку ў Мальмё чакалі  ледзь не больш, чым адкрыццё еўраклуба. Чуткі пра пачастункі з Мінска дайшлі нават да журналістаў з Аўстраліі, якія працуюць тут. І сабраліся ледзь не ўсе ўдзельнікі першага паўфіналу.


Вечарынка ў разгары. Прыйшлі ўдзельнікі ад Расіі, Ірландыі, Аўстрыі, Азербайджана, Македоніі. Еўропа дачакалася выбуху эмоцый.


Пазней з'явіліся ірландцы, чарнагорцы, азербайджанцы, харваты.


Госці па чарзе выступілі са сваімі конкурснымі песнямі, якім зала ўжо падпявала. І ўсе жадалі перамогі Алёне.


Прыйшло і шмат шведскіх знакамітасцяў. Папулярная тэлевядучая і экс-салістка гурта A-Teens Мары Сернехольт  пажадала Беларусі ўдачы на Еўрабачанні.


Пасля зорнага разагрэву бэк-вакалісты Алёны Ланской  упершыню прадэманстравалі акустычную версію песні Салеа, якую зала сустрэла апладысментамі.


А адразу за гэтым  мікрафон узяла і Алёна. Толькі жывы гук. Разам залай. Танцаваў увесь еўраклуб.


Не абышлося сёння і без сюрпрызаў. З надыходам ночы  дзень нараджэння адзначыла бэк-вакалістка Алёны Марыя Лазіч. Такога віншавання яна не чакала... На сцэне  спявалі  Happy Birthday!


Пачынаецца новы тыдзень. Заўтра адкрыццё еўратыдня.