У Лошыцкай сядзібе выстава графікі «Папяровае люстэрка»

25 ноября 2019
У Лошыцкай сядзібе  выстава графікі "Папяровае люстэрка" маладога беларускага мастака Дзмітрыя Шапавалава.

У экспазіцыі  графічныя серыі і асобныя палотны  ў традыцыйных тэхніках станковай графікі на дрэве і метале і розных тэматычных дыяпазонах. Тэхнічныя працэсы іх стварэння раскрываюць спецыяльныя формы, матэрыялы, з якіх рабіўся адбітак, а гэта дошкі, медныя і алюмініевыя пласціны і нават фрагменты лінолеуму.

Рыцарская і ваенная тэматыка знайшла адлюстраванне ў серыі "Армія Вялікага Княства Літоўскага". Тут аўтар не толькі аднаўляе дэталі касцюмаў і ваеннага абмундзіравання, але і паказвае батальныя сцэны з подзвігамі нашых продкаў.