У лонг-лісце "Песні зямлі беларускай" 186 кампазіцый

21 мая 2020
Без малога 190 гісторый аб Беларусі ў фінальным лонг-лісце праекта гурта Aura і Міністэрства адукацыі. Столькі  песень зямлі беларускай адабралі пасля праслухоўвання  трох соцень заявак ад аўтараў. Частка кампазіцый па іншай тэматыцы не прайшла ў наступны тур рэспубліканскага конкурсу. За 3 месяцы існавання праекта кампазітары і аўтары слоў дасылалі песні. Самаму малодшаму ўсяго 10 гадоў. У асноўным тэксты аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і малой радзіме.

У найбліжэйшы час народныя і заслужаныя артысты Беларусі дэталёва праслухаюць кожную песню. У складзе экспертаў, нагадаем, Анатоль Ярмоленка, Іна Афанасьева, Аляксандр Саладуха і Ірына Дарафеева. Акрамя песні-пераможца, якую выканаюць на адной з найбуйнейшых сцэн краіны, выберуць і лаўрэатаў. Гэтыя кампазіцыі ўвойдуць у рэпертуар беларускіх артыстаў.